Купальскія вянкі - нязменны атрыбут і, калі хочаце, візітная картка рэспубліканскага фестывалю «Александрыя збірае сяброў».

Не дзіўна. У аснове сучаснага культурнага брэнда ляжыць народнае свята Івана Купала, звязанае з многімі абрадамі і павер'ямі. Ключавым з іх было пускаць вянкі па вадзе. Традыцыйна гэтая частка свята была выключна жаночай. Незамужнія дзяўчыны варажылі на суджанага, маўляў, у які бок паплыве вянок, з такой чакаць сватоў. Але і сямейныя паненкі спускалі вянкі на ваду, што сімвалізавала ачышчэнне і абнаўленне і, лічылася, прыносіла поспех.


А яшчэ ў кожнай палявой кветкі ў купальскім вянку - сваё значэнне. Гаючыя травы ўпляталі як пажаданне здароўя, а пшаніцу, ячмень і жыта для добрага ўраджаю. Званочак, святаяннік, крываўнік, глог - тут хто з дзяўчын у што горазд, але нязменным атрыбутам былі васілёк і папараць.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады