Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Пытанні добраўпарадкавання, аказання дапамогі шматдзетным і магчымасці падаўжэння арэнднай дамовы цікавілі заяўнікаў.
Так, сямейная пара магіляўчан звярнулася да кіраўніка рэгіёну з просьбай аб садзейнічанні ў вырашэнні сітуацыі, якая склалася з заключэннем дагавора арэнды гандлёвай пляцоўкі ў адной з устаноў культуры абласнога цэнтра. Продажам цацак, прысмакаў і напояў у гэтай гандлёвай кропцы прадпрымальнікі займаюцца з 2009 года. У маі бягучага года тэрмін дзеяння дакумента завяршыўся, аб чым ІП своечасова было паведамлена. Установа культуры, у сувязі з уласнымі планамі на размяшчэнне ў памяшканні музейнай экспазіцыі, адмовіла ў заключэнні новай дамовы, аднак падоўжыла яе па просьбе заяўнікаў да сярэдзіны ліпеня. У той жа час упраўленнем культуры аблвыканкама прадпрымальнікам былі прапанаваны варыянты арэнды ў іншых установах, аднак яны іх не задаволілі.
«У нас вялікая сям'я, з шасці дзяцей чацвёра - непаўналетнія. І гэта наша асноўная гарантаваная крыніца даходу, якую не хочацца страціць з-за адсутнасці арэнднага памяшкання», – адзначыла пара.
Анатоль Ісачанка ўважліва выслухаў бакі і даручыў разгледзець магчымасць выдзялення гандлёвага месца ў іншым свабодным памяшканні пазначанай установы культуры, калі гэта задаволіць заяўнікаў.
«У рамках дзейнічаючага заканадаўства прапануйце даступныя варыянты, абгаварыўшы ўсе ўмовы далейшага супрацоўніцтва. Дапамагаць шматдзетным сем'ям трэба. Што і робіцца з боку дзяржавы ў поўнай меры», - падсумаваў ён.
Грамадзяне падзякавалі губернатару за ўвагу да іх пытання і з такім варыянтам пагадзіліся.
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады