У сталіцы Іарданіі Амане працягваецца маладзёжны чэмпіянат свету па барацьбе, удзел у якім прымаюць беларускія спартсмены.
У трэці дзень спаборніцтваў адбыліся паядынкі ў пяці вагавых катэгорыях сярод дзяўчат. Беларуска Арына Мартынава, якая выступае ў вазе да 55 кг, прайшла па турнірнай сетцы да фіналу. На стадыі адной восьмай наша спартсменка адолела Айсанам Курбанбаеву з Узбекістана, у чвэрцьфінале Арына была мацнейшай за амерыканку Амані Джонс, а ў паўфінале выбіла з барацьбы за золата ўкраінку Альбіну Рылю. Саперніцай беларускі па вырашальным паядынку, які пройдзе ў вячэрняй праграме 17 жніўня, стала Джорджыяна Карла Лірка з Румыніі.
Таксама шлях да фіналу ў вагавой катэгорыі да 59 кг зрабіла і наша Алеся Гетманава. У 1/8 фіналу беларуска справілася з Аляксандрай Вітас з Польшчы, у наступным раундзе Алеся пакінула не ў спраў турчанку Севім Акбас, а ў паўфінале - Калміру Білімбек з Кыргызстана. Сутычка беларускі за золата ЧС супраць італьянкі Аўроры Русо таксама адбудзецца сёння вечарам. Дарэчы, на мінулым тыдні і Алеся Гетманава, і Арына Мартынава сталі чэмпіёнкамі II Гульняў краін СНД.
Акрамя таго, за бронзавы медаль чэмпіянату свету ў чацвер будзе змагацца наша Аліна Шаўчук (в/к да 68 кг), яе апанентка вызначыцца заўтра ў дзённай праграме. Яшчэ дзве беларускі - Святлана Каценка (да 50 кг) і Аляксандра Казлова (да 76 кг) - паспрабуюць прабіцца ў медальныя сутычкі праз суцяшальныя паядынкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»