Конкурсныя выступленні і цікавая забаўляльная праграма: у Быхаўскім раёне адзначаць Спас. Пройдзе свята ў фармаце раённага фестывалю-конкурсу «Спас запрашае ў госці да нас». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
У праграме раённага фестывалю запланавана богаслужэнне, конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, вакальных калектываў і фальклорных ансамбляў, тэатралізаваныя дзеянні. Акрамя гэтага, будзе працаваць выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таксама тут будуць дзіцячыя атракцыёны, танцавальная праграма.
Як адзначылі арганізатары, такія раённыя фестывалі дапамагаюць падтрымліваць і развіваць найлепшыя ўзоры фальклорнага мастацтва, захоўваць і папулярызаваць як мясцовы аўтэнтычны матэрыял, так і фальклорную спадчыну ў цэлым. Па выніках конкурсу выберуць пераможцаў у намінацыях «Лепшы фальклорны калектыў», «Лепшы саліст-фалькларыст», «Лепшы вакальны калектыў народнай песні», «Лепшы індывідуальны выканаўца народнай песні».
Адбудзецца фестываль 19 жніўня ў аграгарадку Следзюкі Быхаўскага раёна. Асноўная святочная пляцоўка разгорнецца каля будынка сельвыканкама. Пачатак а 15-й гадзіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць