Усяго па краіне адкрыецца больш за 30 класаў
Для цеснага знаёмства з прафесіяй і падрыхтоўкі высакакласных адмыслоўцаў. У школах Беларусі з новага навучальнага года адкрыюцца інжынерныя класы!
У праграме - фізіка, матэматыка, геаграфія, хімія і біялогія. Вывучэнне на паглыбленым узроўні. Гэта тыя прадметы, якія патрэбны пры паступленні ў тэхнічныя ВНУ. А на факультатывах юнакі і дзяўчаты будуць наведваць прамысловыя прадпрыемствы, дзе дэталёва азнаёмяцца з патэнцыяльным рабочым месцам, каб у будучым зрабіць выбар менавіта на карысць інжынернай прафесіі. Каардынатар праекта - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Усяго па краіне адкрыецца больш за 30 класаў, у якіх будуць вучыцца каля дзвюх тысяч школьнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)