У Туле працягваецца перадсезонны хакейны турнір сярод маладзёжных клубаў «Кубак губернатара Тульскай вобласці».
Удзел у турніры бяруць пяць каманд Маладзёжнай хакейнай лігі – «Дынама-Шыннік», тульская «Акадэмія Міхайлава», «Снежныя Барсы» з Астаны, ніжагародская «Чайка» і СКА-1946 з Санкт-Пецярбурга. У чацвер бабруйчане правялі заключны для сябе матч на Кубку, у якім сустракаліся з сапернікамі са сталіцы Казахстана. Падчас гульні нашыя хакеісты вялі з адрывам у дзве шайбы дзякуючы дакладным кідкам Цімура Літвінава і Іллі Іванова, аднак у трэцім перыядзе «барсы» зраўнялі лічбы і перавялі матч у авертайм. У ім справа рухалася да серыі булітаў, але за 11 секунд да фінальнай сірэны Мацвей Ладуцька ўсё ж прынёс беларусам перамогу - 3:2.
Раней на Кубку губернатара Тульскай вобласці «Дынама-Шыннік» абыграў «Акадэмію Міхайлава» з лікам 2:1, а таксама пацярпеў паражэнне ад «Чайкі» (4:8) і СКА-1946 (3:4 у авертайме). На дадзеную хвіліну бабруйчане з пяццю ачкамі ўзначальваюць турнірную табліцу, але трэба ўлічыць, што ўсе сапернікі «шыннікаў» правялі на адну ці нават на дзве гульні менш. Выніковае становішча каманд стане вядома пасля завяршэння заўтрашніх матчаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве