Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» расказаў аб арганізацыі падвозу сельскіх школьнікаў да ўстаноў адукацыі.
Валерый Малашка расказаў, што жыве ў сельскай мясцовасці і часта бачыць, як хлопцы збіраюцца на прыпынку школьнага аўтобуса, які падвозіць дзяцей у школу.
Паводле яго слоў, такая арганізацыя школьнага працэсу ўжо стала штодзённасцю для беларускага грамадства. «Наша грамадства прызвычаілася да гэтага», - лічыць ён.
«Гэта сведчыць аб тым, што мы ў роўнай ступені справядліва ставімся да дзяцей і малых населеных пунктаў, і аграгарадкоў, і сталіцы. Усе дзеці павінны мець роўны доступ да адукацыі, а мы абавязаны яе забясьпечыць. І не чапляцца за будынкі, якія сёння не могуць забяспечыць якасць адукацыйнага асяроддзя», - звярнуў увагу намеснік старшыні аблвыканкама.
Гаворачы аб закрыцці малакамплектных устаноў адукацыі, ён паведаміў, што сёлета ў Магілёўскай вобласці закрыты некалькі школ. У большай ступені ішлі па шляху перафарматавання іх дзейнасці, аб'яднанні з дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі. «Восем устаноў адукацыі мы злучылі і дзве - закрываем, - удакладніў ён. - У школах, якія зачыняюцца, навучаліся ўсяго 20-30 навучэнцаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 14:22
Форум па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Цяньцзін - Магілёў праходзіць у МДУ імя А.А. Куляшова
26.06.2024 - 09:22
Конкурс прафмайстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў міліцыі стартаваў у Магілёве
25.06.2024 - 18:50
25.06.2024 - 16:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 29 чэрвеня у Магілёўскай вобласці
25.06.2024 - 09:41
Новая тэлеперадача «Культурная сталіца» стартуе на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў»
25.06.2024 - 09:12