RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прафсаюз аховы здароўя ў Магілёўскай вобласці накіраваў больш як Br36 тыс. на падрыхтоўку першаклашак да школы

У Магілёўскай вобласці галіновы прафсаюз накіраваў больш як Br36 тыс. матэрыяльнай дапамогі да школы дзецям медработнікаў. Сродкі выдзелены для падрыхтоўкі першакласнікаў падчас правядзення акцыі «Прафсаюзы – дзецям», паведамілі ў арганізацыі.

У абкаме прафсаюза работнікаў аховы здароўя адзначылі, што матэрыяльная дапамога аказана абкамам і першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі. «Акцыя па зборы першакласнікаў у школу стала для нас шматгадовай добрай традыцыяй, – адзначыў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Віктар Суслаў. - У бацькоў школьнікаў зараз гарачая пара - неабходна набыць канцтавары, падручнікі, школьную форму і абутак. У гэтай сітуацыі на дапамогу прыходзяць прафсаюзныя арганізацыі і адміністрацыя ўстаноў, дзе працуюць маці і таты дзяцей».

Прафсаюзныя пярвічкі таксама аказалі матэрыяльную дапамогу асобным катэгорыям работнікаў - шматдзетным і няпоўным сем'ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Выплаты атрымалі 545 работнікі - члены прафсаюза, у іх сем'ях выхоўваецца больш за 720 дзяцей.

Па словах Віктара Суслава, штогод да акцыі па падрыхтоўцы дзяцей да школы далучаецца ўсё больш прафсаюзных пярвічак і кіраўнікоў устаноў аховы здароўя рэгіёна. «Удзельнікі ініцыятывы зыходзяць са сваіх магчымасцяў, самі вызначаючы аб'ёмы выдзялення сродкаў і формы дапамогі. Дабрачынная акцыя, прымеркаваная да пачатку навучальнага года, працягнецца да сярэдзіны верасня», - заключыў ён.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая