RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці ратавальнікам прыйшлося тушыць пажары і шукаць пенсіянерку, якая заблудзілася

У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбыліся 3 пажары, адзін чалавек заблудзіўся ў лесе, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
 
Так у пятніцу, 25 жніўня, позна ўвечары па неўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся неэксплутаваны аднапавярховы цагляны будынак па вул. Гагарына ў Хоцімску. У выніку пажару пашкоджана ўнутранае аздабленне ў адным з памяшканняў.
 
У нядзелю, 27 жніўня, у 03.33 у службу МНС патэлефанаваў відавочца і паведаміў аб пажары ў прыбудове двухкватэрнага жылога дома па вул. Савецкай у Асіповічах. Дыспетчар МНС парэкамендаваў яму да прыезду ратавальнікаў пастукаць у дзверы дома, каб абудзіць людзей, якія там знаходзяцца. На стук адгукнулася 24-гадовая жонка гаспадара кватэры, якая жыве ў адной з кватэр. Так як калідор ужо быў задымлены, дзяўчына разам з падгадаванай дачкой, эвакуіраваліся праз акно. Ніхто не пацярпеў. У выніку пажару ў прыбудове пашкоджана 4 кв.м перакрыцця, сцены і маёмасць. Прычына ўзгарання высвятляецца. Спецыялісты не выключаюць, што пажар мог пачацца з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
 
27 жніўня ўвечары пад вогненную хвалю трапіў легкавы аўтамабіль "Сітраен Джампер", 2004 года выпуску, прыпаркаваны па вул. Якубоўскага ў Магілёве. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек. Прычына здарэння высвятляецца.
 
У лясных гушчарах каля аграгарадка Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна 25 жніўня заблудзілася 66-гадовая мясцовая жыхарка. Трывогу забіў муж жанчыны. Сувязь з ёй адсутнічала. У пошуках зніклай удзельнічала 5 адзінак тэхнікі і 16 чалавек, у тым ліку ад МНС 3 адзінкі тэхнікі і 8 чалавек. Праз 2 гадзіны пошукаў пенсіянерку знайшлі ратавальнікі. З дыягназам абязводжванне жанчына шпіталізавана.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая