Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Першага верасня - наша агульнае свята: усіх, хто пачынае вучобу, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёння школы, каледжы і ВНУ Беларусі адчынілі дзверы для амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. Гэта важна, паколькі ў наш век каштоўнасць ведаў увесь час расце і менавіта ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы. Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць».
«Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены руплівай стваральнай працай і радасцю дзівосных адкрыццяў», - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя віншаванні кіраўнік дзяржавы адрасаваў першакласнікам і іх бацькам. «Вы, самыя юныя школьнікі, цяпер пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца», - звярнуўся ён да тых, што ўпершыню пераступае парог школы.
Прэзідэнт пажадаў усім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2024 - 14:38
12.05.2024 - 14:49
У Магілёве ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў прайшла на плошчы Славы
10.05.2024 - 14:32
12 мая ў Беларусі адсвяткуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
09.05.2024 - 17:46
08.05.2024 - 13:06