RU BY EN 中文
Twitter Instagram

11 пажараў адбылося ў Магілёўскай вобласці за выходныя

За выходныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 11 пажараў. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім цэнтры бяспекі МНС.

Так, у нядзелю, 3 жніўня, у 18.16 у службу МНС паступіла паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома ў Хоцімску. Праз 5 хвілін ратавальнікі прыбылі да месца выкліку: гарэла ўнутры дома. Агонь аператыўна ўтаймавалі, не даўшы пажару знішчыць жыллё. У выніку гарэння пашкоджана столевае перакрыцце, закураны сцены і маёмасць у доме. 81-гадовая гаспадыня жылля не пацярпела. Як высветлілася, пенсіянерка паставіла на газ варыцца суп, а сама, прысеўшы на канапу, задрамала. Жанчына прачнулася, калі агонь распаўсюдзіўся па памяшканні. Пенсіянерка спрабавала ўласнымі сіламі ліквідаваць гарэнне, але ўсвядоміўшы марнасць спроб, паспяшалася эвакуіравацца.

Выкінутая ў смеццевае вядро непатушаная запалка прывяла да ўзгарання, якое пашкодзіла кухонную шафу. Неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём 3 верасня раніцай дапусціла 67-гадовая жыхарка Горак, якая пражывае з сям'ёй у аднапакаёвай кватэры 9-павярховага жылога дома па вул. Будаўнікоў. Пажар ліквідавалі падручнымі сродкамі да прыбыцця ратавальнікаў.

У гэтую ж раніцу па неўстаноўленай пакуль прычыне на механічным двары ААТ «Круглянскі Рассвет» у аграгарадку Елькаўшчына Круглянскага раёна загарэўся трактар МТЗ-3522. У выніку пажару тэхніка знішчана. Агонь таксама пашкодзіў 20 м. кв дэкаратыўнага пакрыцця будынка.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая