




На палях Кіраўскага райаграпрамтэхснабу ўборка цукровых буракоў набірае абароты - у прадпрыемства для гэтых мэт ёсць свой буракаўборачны камбайн. «У нас гэтую культуру апрацоўваюць ужо амаль 20 гадоў, — расказвае дырэктар райаграпрамтэхснаба Лявонцій Кушавараў. - Пакуль прыбіраем першае поле - ураджайнасць паказвае нядрэнную. Яна вар'іруецца ў межах 350-400 ц/га. Надвор'е сёлета паднесла шмат сюрпрызаў, але засуха асаблівага ўплыву на фарміраванне ўраджаю цукровых буракоў не аказала. Гэта ўстойлівая культура».

«У цэлым у структуры пасеваў у нас збожжавыя, рапс, буракі і бульба. Таксама развіта сфера жывёлагадоўлі - пагалоўе БРЖ у гаспадарцы 4 тыс., з іх дойны статак - больш як 1,1 тыс. Акрамя гэтага, займаемся рамонтам трактароў і вапнаваннем па раёне кіслых глеб, - расказаў Лявонцій Кушавараў. - Уборку цукровых буракоў пачалі аднымі з першых - трэба вызваляць плошчы пад пасевы новага ўраджаю. Настрой ва ўсіх працоўны - людзі ў палях з 7 раніцы і да позняга вечара. Работнікі забяспечаны ўсім неабходным: гарачае харчаванне падвозяць два разы на дзень. Верасень - гарачы месяц для аграрыяў. Мы прыкладаем максімум намаганняў, каб сабраць годны ўраджай. Акрамя гэтага, нам трэба зрабіць добры задзел пад ураджай наступнага года. Для гэтага ёсць усё неабходнае - застаецца толькі якасна працаваць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі