У магілёўскім Доме друку адбылася нарада Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці. На павестку дня было вынесенае пытанне кадравых зменаў кіруючага складу Кардынацыйнага Савета. Таксама ў ходзе нарады былі вызначаны мэты і задачы работы Савета на чацвёрты квартал бягучага года.
Новым лідэрам Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці на нарадзе аднагалосна абраны старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Андрэй Нікіцін. Сустаршынёй Савета стаў кіраўнік Магілёўскага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь» Максім Гурын. Сакратаром Каардынацыйнага Савета абралі намесніка старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Таццяну Ішчанку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)