Гарадскі пленэр «Магілёўскі арт-ваяж» арганізуюць у Магілёве 7 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Яго ўдзельнікамі стануць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Паводле слоў арганізатараў, сярод задач, якія стаяць перад імі, - развіццё творчых здольнасцей падрастаючага пакалення, фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў любові да роднага горада. Таксама мерапрыемства дапаможа далучыць маладое пакаленне да гісторыі абласнога цэнтра праз мастацтва пейзажнага жывапісу.
Месцамі правядзення пленэру стануць мікразоны ўстаноў адукацыі горада. Цэнтральнай пляцоўкай мерапрыемства стане пешаходная частка вуліцы Ленінскай ля гімназіі №3.
Пачатак творчай сустрэчы а 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24