RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ацяпленне пачынае паступаць у аб'екты сацыяльнай сферы Магілёва

Рашэнне аб уключэнні сістэм ацяплення асобных груп спажыўцоў прынята Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Так, зыходзячы з умоў надвор'я і перспектыўнага прагнозу, ацяпленне з сённяшняга дня пачынае паступаць у дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржархівы, бібліятэкі, гасцініцы. Пры сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра вышэй за плюс 10 °C, як тлумачыць Маггарвыканкам, праца сістэм ацяплення будзе забяспечана ў эканамічным рэжыме. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы знадворнага паветра ўказаныя сістэмы будуць адключаны.
 
Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая