Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу ў госцевым матчы Маладзёжнай хакейнай лігі.
У сераду падапечныя Андрэя Міхалёва на выездзе сустракаліся з прадстаўніком Залатога дывізіёна МХЛ «Капітанам» са Ступіна. Рахунак у матчы быў адкрыты ўжо на чацвёртай хвіліне матчу форвардам «шыннікаў» Мацвеем Шыдлоўскім, а незадоўга да сыходу на перапынак перавагу нашай каманды падвоіў Міраслаў Міхалёў. У другім перыядзе вароты ступінскага клуба паразіў Аляксандр Ярмоленка, яшчэ адну шайбу да запасу бабруйчан у заключнай трэці дадаў Мікалай Салыга. Гаспадары лёду здолелі адказаць толькі аднойчы, у выніку 4:1 - пераканаўчая вікторыя «Дынама-Шынніка».
На дадзены момант юныя дынамаўцы з 23 ачкамі займаюць другое месца ў Сярэбраным дывізіёне Заходняй канферэнцыі МХЛ, саступаючы толькі падмаскоўнаму «Атланту». Апошні паядынак у рамках бягучай выязной серыі беларусы правядуць 28 кастрычніка ў Туле супраць мясцовай «Акадэміі Міхайлава». Сустрэча стартуе ў 13.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»