Гандбалісты зборнай Беларусі абгулялі каманду Расіі ў першым таварыскім паядынку.
Сустрэча ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» прайшла з перавагай гаспадароў, якія да перапынку адарваліся ад сапернікаў на 4 мячы - 15:11. У другой палове сустрэчы госці некалькі разоў скарачалі разрыў да мінімуму, але ў выніку падапечныя Юрыя Шаўцова выйгралі з вынікам 32:28. Лепшым у складзе беларусаў стаў Арцём Каралёк, які 6 разоў паразіў вароты сапернікаў.
Другі спарынг беларускіх і расійскіх гандбалістаў пройдзе 3 лістапада ў Гомелі, а 5 лістапада каманды будуць сапернічаць у Мінску. Уваход на ўсе гульні вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06