RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ігар Карпенка: больш за 70 тыс. чалавек будзе задзейнічана ў рабоце выбарчых камісій на выбарах

У рабоце выбарчых камісій у час электаральнай кампаніі 2024 года будзе задзейнічана больш за 70 тыс. чалавек. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.

Выбарчыя камісіі яшчэ не сфарміраваны, растлумачыў ён. Ёсць адпаведная працэдура фарміравання камісій. «Для правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання будзе сфарміравана каля 7 тыс. камісій, у агульнай колькасці больш за 70 тыс. чалавек будзе задзейнічана ў іх рабоце», - удакладніў кіраўнік ЦВК.

«Раней мы публікавалі спіс усіх гэтых грамадзян з іх персанальнымі данымі. Але, як гаворыцца, хацелі ж узяць прыклад з дэмакратычных дзяржаў і паказаць, што ў нас адкрытая сістэма. А ў выніку атрымалі булінг, цкаванне гэтых людзей», - нагадаў Ігар Карпенка сітуацыю ў 2020 годзе, калі члены камісій апынуліся пад асаблівым дэструктыўным уздзеяннем, і каменціруючы, якія цяпер намаганні прыкладае Цэнтральная выбарчая камісія, каб абараніць людзей, якія ўвойдуць у склад камісій.

Цяпер жа публікаваць спісы членаў выбарчых камісій не будзем. «Гэта не значыць, што члены камісіі будуць безыменнымі, - растлумачыў ён. - Калі вы захочаце звярнуцца да старшыні камісіі, ён прадставіцца, калі ў вас ёсць нейкія пытанні і гэтак далей, ён дасць усе неабходныя тлумачэнні. А па вялікім рахунку гэта інфармацыя для радавога выбаршчыка абсалютна не патрэбна, таму што выбаршчык выконвае сваю функцыю, а камісія - сваю, прадугледжаную заканадаўствам. Таму мы ў гэтым плане робім спробы, каб засцерагчы ўсіх тых людзей, якія задзейнічаны ў правядзенні выбараў».

Сёння заканадаўствам замацавана, што ўсе члены камісій знаходзяцца пад абаронай закону. «Пэўную ролю тут будуць адыгрываць і праваахоўныя органы, якія будуць забяспечваць і грамадскі парадак, і бяспеку на ўчастках для галасавання», - сказаў Ігар Карпенка.

Ён нагадаў, што заканадаўства прадугледжвае адпаведную адказнасць для тых, хто паспрабуе нейкім чынам пагражаць членам камісіі.

БЕЛТА