RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ЦВК зацвердзіў каляндарны план мерапрыемстваў падрыхтоўкі і правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання

Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 г. прыняты на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, якое праходзіць у Менску. Каляндарны план змяшчае 8 раздзелаў, кожны з якіх адлюстроўвае адпаведныя паслядоўныя этапы правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання і змяшчае канкрэтныя тэрміны фарміравання тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, участкаў для галасавання, участковых выбарчых камісій.

- Каляндарны план змяшчае раздзелы, якія датычацца тэрмінаў і канкрэтных дат вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, іх рэгістрацыі. Ён адлюстроўвае канкрэтныя даты датэрміновага галасавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства. З улікам таго, што ў асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, з'явілася права ў адпаведнасці з дзейным Выбарчым кодэксам фарміраваць выбарчыя фонды на момант вылучэння. Адпаведна, у каляндарным плане асобнымі раздзеламі прапісаны тэрміны фарміравання кандыдатамі і вылучаемымі асобамі такіх выбарчых фондаў, тэрміны прадастаўлення справаздачнасці па напаўненні сродкаў такіх фондаў і па расходаванні сродкаў уласных выбарчых фондаў, - адзначыла падчас пасяджэння сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская.

У адпаведнасці з планам, не пазней за 11 снежня павінны быць сфарміраваны тэрытарыяльныя акруговыя выбарчыя камісіі. Не пазней за 10 студзеня 2024 года неабходна ўтварыць участкі для галасавання. З 17 снежня 2023 года да 15 студзеня 2024 года пройдзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Не пазней за 25 студзеня 2024 года прадугледжана ўтварэнне ўчастковых выбарчых камісій, 16–30 студзеня 2024 года адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Як чакаецца, 9 лютага 2024 года будуць прадстаўлены спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах для азнаямлення. У перыяд з 31 студзеня да 24 лютага 2024 года можа праводзіцца перадвыбарная агітацыя. Датэрмінова прагаласаваць можна будзе з 20 да 24 лютага 2024 года. 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання.

Падчас пасяджэння таксама растлумачаны парадак стварэння выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, зацверджана палажэнне аб парадку накіравання і дзейнасці наглядальнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, зацверджана палажэнне аб парадку дзейнасці замежных (міжнародных) наглядальнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, зацверджаны парадак вылучэння кандыдатаў у дэпутаты шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў пры правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.

У ходзе пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі будуць прыняты пастановы па растлумачэнні норм выбарчага заканадаўства, якія датычацца падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня галасавання, а таксама каляндарныя планы арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, мясцовых саветаў і членаў Савета Рэспублікі.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая