У Чэрыкаўскім лясгасе з'явіліся новыя пастаяльцы - маці з дзіцянём зубра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім ДВЛГА.
Жывёлы дастаўлены 1 снежня з ляснога фонду Асіповіцкага доследнага лясгаса. Яны перанеслі чатырохгадзінны пераезд і ўжо прывыкаюць да новых умоў. Перадача зуброў прайшла па дзяржаўнай праграме на 2021-2025 гады «Беларускі лес».
У бліжэйшы час прапіску Асіповіцкага доследнага лясгаса на Чэрыкаўскі лясгас памяняюць 30 жывёлін. Для навасёлаў стварылі вальер плошчай 5 га, егеры нарыхтавалі для іх на зіму падкорм з сена і сіласу.
Ва ўмовах вальера зубры правядуць прыкладна 18 месяцаў, а затым іх выпусцяць у заказнік «Чэрыкаўскі» - натуральнае асяроддзе пасялення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 10:15
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35