Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы па скачках на батуце на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Таццяны Пятрэні пройдуць у Магілёве з 20 па 23 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
Традыцыйна спартыўнае мерапрыемства прыме Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А.Р. Мішчанкі. Тут збяруцца каля 120 спартсменаў з Беларусі і Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 11 гадоў і старэйшых.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступае Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, установа «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту», дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне», грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя гімнастыкі», упраўленне спорту і турызму Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта гарадскога выканаўчага камітэта і Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А.Г.Мішчанкі.
Графік правядзення спаборніцтваў:
20 снежня
10:00-16:00 - кваліфікацыя і фіналы індывідуальныя скачкі, (юнакі, дзяўчаты 11-12 гадоў),
13:30-14:00 - парад адкрыцця спаборніцтваў.
21 снежня
10:00-15:00 - кваліфікацыя і фіналы індывідуальныя скачкі, (юнакі, дзяўчаты 13-14 гадоў),
- Фіналы - сінхронныя скачкі (мужчыны, жанчыны 17 гадоў і старэй).
22 снежня
10:00-14:00 - кваліфікацыя і фіналы індывідуальныя скачкі (мужчыны, жанчыны 17 гадоў і старэй),
- Фіналы - сінхронныя скачкі (юнакі, дзяўчыны 11-12 гадоў).
23 снежня
10:00-13:30 - кваліфікацыя, фіналы - індывідуальныя, сінхронныя скачкі (15-16 гадоў)
- фіналы - сінхронныя скачкі (юнакі, дзяўчаты 11-12 гадоў)
13:30-13:50 - цырымонія ўзнагароджання, парад закрыцця спаборніцтваў.
Спаборніцтвы пройдуць у Палацы гімнастыкі па адрасе: г. Магілёў, вул. Крупскай, 137-1. Запрашаем усіх жадаючых, у якасці балельшчыкаў, наведаць гэтыя спаборніцтвы. Уваход вольны!
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве