У Кастрычніцкім раёне Магілёва 6 студзеня пройдзе традыцыйнае свята «З Калядамі-2024». Аб гэтым расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Таццяна Корбут.
Свята па традыцыі арганізуюць ля спартыўнага комплексу «Тарпеда», яно будзе складацца з некалькіх блокаў. «10 каманд, якія прадстаўляюць прадпрыемствы і ўстановы адукацыі раёна, будуць спаборнічаць у падрыхтоўцы юшкі, - распавяла Таццяна Корбут. - Яшчэ 6 каманд будуць прымаць удзел у спартыўных зімовых забавах».
Спартыўная эстафета будзе ўключаць перацягванне каната, кіданне валёнкаў, забіванне цвікоў і многае іншае. Каб стварыць гасцям святочны настрой, арганізатары падрыхтавалі насычаную творчую праграму: канцэртныя выступленні, гульні і розныя актыўнасці. Свята пройдзе з 12.00 да 16.00.
«Па выніках кулінарнага і спартыўнага конкурсу журы вызначыць пераможцаў. Пасля гэтага госці змогуць пачаставацца гарачай і смачнай юшкай. Акрамя гэтага, усе жадаючыя змогуць паспрабаваць салдацкую кашу і пачаставацца гарачай гарбатай», - дадала Таццяна Корбут.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні