Для эканомікі гаспадаркі гэтыя лічбы істотныя. Для людзей жа - падстава ганарыцца сваёй гаспадаркай і адчуваць яе дабрабыт у сваіх разліковых лістках. Менавіта так - на першае месца тут ставяць маральныя стымулы. Не проста даіць кароў, а каб душа радавалася.
Аператар машыннага даення Святлана Скарабагатая прыехала ў гаспадарку з сям'ёй у 2009 годзе. Да гэтага папрацавала і на Магілёўскай швейнай фабрыцы, і ў Круглянскім доме побыту, але менавіта ў калгасе «Радзіма» адчула сапраўдную павагу і ўвагу:
- У гаспадарцы перш за ўсё думаюць аб людзях. Мяне ўсё задавальняе: зручны графік — тры дні працуем, два адпачываем, умовы жыцця і калектыў, наш прыгожы аграгарадок. Удзельнічалі ў конкурсе на лепшае навагодняе афармленне працоўнага месца. Адзначылі святы з дзяўчатамі чаяваннем.
Зімовыя святы па традыцыі сустракала з дочкамі і сынам, навучэнцам Магілёўскага электракаледжа. Спадзяецца, што ён вернецца ў Вішоў: у аграгарадку шмат моладзі, а праца ў калгасе «Радзіма» знойдзецца. Адна дачка - выкладчык замежнай мовы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, іншая - медсястра ў райбальніцы. Выгадавала іх і змагла даць адукацыю таксама дзякуючы «Радзіме».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45
11.07.2024 - 15:07
Абласны семінар-практыкум па кадравай палітыцы праходзіць у Бабруйску