9 студзеня ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» члены Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім раённым Савеце дэпутатаў і работнікі культуры раёна павіншуюць жыхароў Салтанаўскага псіханеўралагічнага інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Члены Маладзёжнага парламента ўручаць падарункі, а работнікі культуры падораць насельнікам інтэрната навагодні тэатралізаваны паказ. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.
Гэта новая традыцыя заклікана ўзмацніць сувязь пакаленняў у справах дабра і міласэрнасці.
Маладзёжным парламентам пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама з 15 снежня па 8 студзеня быў арганізаваны збор падарункаў для маладых інвалідаў і адзінокіх састарэлых людзей, якія жывуць у Салтанаўскім доме-інтэрнаце. Да акцыі далучыліся валанцёры - студэнты факультэта фізвыхавання МДУ ім. Куляшова. Падарункі сабралі самыя розныя, але ўсе прыемныя: навагоднія прысмакі, наборы для творчасці, кнігі для бібліятэкі і шмат іншага. Сябры Моладзевага парламента купілі таксама ў падарунак для маладых інвалідаў з аддзялення суправаджанага пражывання партатыўную калонку і флэш-карту, на якую сабралі лепшыя навагоднія музычныя кампазіцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13