У Бабруйску пройдзе штогадовы адкрыты турнір сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў на кубак старшыні гарвыканкама, паведамілі ў гарадской адміністрацыі.
Турнір адбудзецца з 17 па 20 студзеня 20-ы раз і будзе прымеркаваны да прафесійнага свята - Дня ратавальніка. Удзел у ім прымуць 14 каманд з Беларусі, Расіі (Нара-Фамінска і Калінінграда), Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Ім трэба будзе змагацца за перамогу ў некалькіх відах спаборніцтваў: валейболе, міні-футболе і пажарным спорце.
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства запланавана на 17 студзеня. Яно адбудзецца а 18-й гадзіне ў Палацы мастацтваў. На наступны дзень пройдуць спартыўныя сустрэчы па валейболе, 19 студзеня - спаборніцтвы па пажарным спорце і таварыская сустрэча па перацягванні каната. Завершаць турнір 20 студзеня спаборніцтвы па міні-футболе. У гэты ж дзень будуць падведзены вынікі, а пераможцы атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35
29.08.2025 - 09:28