Заданне - дапамагчы пажылым - школьнікамі выканана
Расчысціць двор ад снега, зводзіць у паліклініку, данесці прадукты з крамы - навучэнцы 9 «Б» класа сярэдняй школы № 3 з Горак бяруцца за любую карысную справу, з якой па розных прычынах ужо не так лёгка справіцца людзям шаноўнага ўзросту.
- Выступаю своеасаблівым каардынатарам, які трымае сувязь з патрабуючымі, - распавяла класны кіраўнік Аксана Волкава. - Калі ўзнікаюць нейкія праблемы (снег засынаў двор, яблыкі нападалі, у краму няма каму схадзіць), інфармацыя акумулюецца ў мяне, а я перадаю просьбы рабятам. Пытанне, хто пойдзе дапамагаць, не стаіць ніколі - на «заданне» адпраўляюцца ўсе. Лічу, што гэта найперш заслуга бацькоў, якія выхавалі такіх спагадных дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.05.2024 - 17:03
Следчыя Магілёўскай вобласці на Лудчыцкай вышыні прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і народу
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)