Спартсменаў усіх узростаў запрашаюць да ўдзелу ў гарадскім свяце «Магілёўская лыжня», паведамілі ў адміністрацыі абласнога цэнтра.
Мерапрыемства пройдзе 27 студзеня ў Пячэрскім лесапарку. Праграмай свята запланаваны лыжныя забегі ў розных узроставых катэгорыях: самая малодшая група - да 10 гадоў, самая старэйшая - 70 і вышэй.
Арганізатары свята падрыхтуюць для лыжнікаў і балельшчыкаў бясплатны гарачы пачастунак - салодкі чай і салдацкую кашу, таксама падчас забегаў будуць арганізаваны пракат лыж, розныя рухомыя актыўнасці і музычная праграма.
Для ўдзелу ў зімовым забегу неабходна падаць заяўку на электронны адрас mogsport@mail.ru. Таксама ў лыжніка не павінна быць медыцынскіх супрацьпаказанняў да ўдзелу. Старт мерапрыемства - у 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ