Больш за 6 тыс. школьнікаў зарэгістраваліся на рэпетыцыйны цэнтралізаваны іспыт у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
«Рэпетыцыя цэнтралізаванага іспыту ў нашай краіне пройдзе 27 студзеня. У Магілёўскай вобласці паспрабаваць свае сілы зарэгістраваліся больш за 6 тыс. школьнікаў», - адзначылі спецыялісты.
Усяго ў рэгіёне будуць арганізаваны 24 пункты, дзе пройдзе рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену. У гарадской мяжы школьнікі будуць дабірацца да месцаў напісання іспыту самастойна ў суправаджэнні педагогаў, з сельскіх школ у гарадскія будзе арганізаваны цэнтралізаваны падвоз.
«Падрыхтоўка і правядзенне рэпетыцыйнага іспыту праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі. Так у аўдыторыях, дзе будзе праходзіць іспыт разам са школьнікамі будуць знаходзіцца тры выкладчыкі, адзін з якіх - настаўнік-прадметнік», - адзначылі ў галоўным упраўленні па адукацыі.
У абласным цэнтры рэпетыцыя цэнтралізаванага іспыту пройдзе ў трох пунктах: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А. Куляшова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады