Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Мая Айчына» для V-VII класаў зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі №326 ад 23 кастрычніка 2023 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Вучэбная праграма разлічана на 105 гадзін (па 35 гадзін у кожным класе) і прызначана для работы з навучэнцамі V-VII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Факультатыўныя заняткі накіраваны на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы падлетка. Педагогі будуць выкарыстоўваць як традыцыйныя, так і актыўныя формы і метады арганізацыі дзейнасці вучняў: мадэляванне, гульню, прэзентацыю, праектную дзейнасць, вучнёўскую канферэнцыю, круглы стол, сустрэчы са спецыялістамі, экскурсіі, абмеркаванне маральных норм і норм права.
У выніку навучэнцы павінны мець уяўленне пра такія паняцці, як «Радзіма», «Айчына», «знакі дзяржаўнасці», «дзяржаўная ўлада» і інш.; ідэалогіі беларускай дзяржавы; канстытуцыйных правах і абавязках грамадзяніна Беларусі.
У школьнікаў таксама павінны быць уяўленні аб нацыянальных асаблівасцях беларускага народа і талерантным стаўленні да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў - аднагодкам, іх бацькам, суседзям, іншым людзям; сацыяльна-эканамічных дасягненнях беларускай дзяржавы; спосабах арганізацыі жыццядзейнасці чалавека ў адпаведнасці з маральнымі нормамі і законамі.
Вучні павінны ведаць, у прыватнасці, аб дзяржаве і грамадстве; памятных, гістарычных мясцінах рэспублікі і звязаных з імі легендах, паданнях, падзеях; найбольш важных гістарычных падзеях і найбольш вядомых гістарычных і культурных дзеячаў Беларусі; правах і абавязках грамадзяніна краіны; культурнай і гістарычнай спадчыне, традыцыях і звычаях беларускага народа.
Гэтай жа пастановай зацверджана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы этыкету» для VII (VIII) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (сувораўскага ваеннага і кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў (першы год навучання і выхавання).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)