Абноўленае заканадаўства па пытаннях аховы здароўя 2 лютага набыло моц.
З сённяшняга дня ўступіў у сілу закон нумар 308-З «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя» ад 25 кастрычніка 2023 года.
«Прэзідэнтам Беларусі пастаўлены задачы па забеспячэнню якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву, дыспансерызацыі, якая дае магчымасць выяўляць захворванне на ранніх этапах яго развіцця, акрэдытацыі ўстаноў аховы здароўя, а таксама пытанняў, якія датычацца замацавання кадраў на рабочых месцах і павышэння якасці адукацыйнага працэсу», - адзначыў у каментары журналістам міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.
Паводле яго слоў, рэалізаваць гэтыя пытанні дае магчымасць якасная нарматыўная прававая база. «Для нас асноўным дакументам з'яўляецца закон аб ахове здароўя. Сёння ўступаюць у сілу падзаконныя нарматыўныя прававыя акты, якія дазволяць нам рэалізаваць пастаўленыя задачы», - адзначыў міністр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33