9 лютага камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь будзе арганізавана гарачая лінія.
На пытанні аб правядзенні атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы Вольга Рыгораўна Лібак. Датэлефанавацца можна будзе з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 71-29-89.
Па пытаннях аб расследаванні і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку інфармацыю прадаставіць першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Уладзіслававіч Малахаў. Тэлефанаваць з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 62-98-03.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі