У нядзелю, 4 лютага ў Асіповіцкую цэнтральную бальніцу з тэрмічным апёкам 4% цела быў шпіталізаваны 33-гадовы жыхар Асіповіч. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Як высветлілася, знаходзячыся ў гаражы па месцы жыхарства, асіпаўчанін выконваў зварачныя работы, у выніку чаго ад іскры загарэлася рыззё, якое ляжала побач. Мужчына самастойна справіўся з узгараннем, аднак пры тушэнні атрымаў тэрмічныя апёкі абедзвюх кісцей.
Як расказалі ў Магілёўскім абласным УМНС, за гэтыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 5 пажараў у Клімавічах, Асіповічах, Магілёўскім, Бялыніцкім і Чэрыкаўскім раёнах. Падчас аператыўнай работы выратаваны 2 жылыя дамы і 2 гаспадарчыя будынкі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні