Інфармацыйна-адукацыйная сустрэча з членамі Маладзёжнага Парламента, студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ Магілёва пройдзе 14 лютага ў адміністрацыйным будынку СЭЗ «Магілёў». Пра гэта расказалі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.
Для ўдзельнікаў сустрэчы прадугледжаны шэраг інфармацыйна-адукацыйных выступленняў і прэзентацый, закліканых азнаёміць запрошаных з дзейнасцю адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», роляй кампаній-рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны ў эканамічным жыцці рэгіёна. На думку субяседнікаў, такі фармат дасць магчымасць прадставіць асноўныя напрамкі іх дзейнасці і прадукцыю, што выпускаецца, а таксама будзе карысным для прафарыентацыі будучых спецыялістаў.
Госці азнаёмяцца з выставачнай экспазіцыяй рэзідэнтаў СЭЗ «Магілёў», а таксама прымуць удзел у правядзенні круглага стала паміж студэнтамі Магілёўскіх ВНУ і кадравымі службамі рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады