Замену 57 ліфтаў плануецца выканаць у 2024 годзе ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама.
Як адзначылі ў ведамстве, замена ліфтаў, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін эксплуатацыі, - адно з актуальных пытанняў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так, летась у ліфтавай гаспадарцы абноўлены 64 інжынерныя сістэмы. Згодна з Дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады, планавалася выканаць замену 57 ліфтаў. Пры гэтым эканомія фінансавых сродкаў гаррайвыканкамамі, якая склалася, дазволіла забяспечыць іх замену звыш названай колькасці.
У бягучым годзе гэта работа прадоўжыцца, пасажырскія ліфты будуць заменены ў 20 жылых аб'ектах Магілёва, а таксама Бабруйска, Горак, Касцюковіч, Асіповіч.
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)