Лепшых музыкантаў і майстроў збярэ 21 сакавіка творчая прэзентацыя Магілёўскага раёна, расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Мерапрыемства стане часткай рэгіянальнага праекта «Беларусь родная, музычная, народная», які знаёміць з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, дасягненнямі ў розных галінах, культурнымі і турыстычнымі брэндамі раёнаў Магілёўскай вобласці.
Творчая праграма стартуе ў 17.30 у абласным метадычным цэнтры па адрасе: вул. Першамайская, 10. На ёй будуць прадстаўлены музычныя нумары папулярных калектываў і салістаў раёна, творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гледачы ўбачаць як сучасныя віды рамёстваў, так і традыцыйныя, у тым ліку ткацтва, вышыўку, саломапляценне, разьбу па дрэве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве