У Магілёўскай вобласці ў час веснавых канікулаў плануецца аздаравіць 7,5 тыс. дзяцей. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алеся Васіленка.
«У гэтым годзе падчас вясновых канікулаў у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 7,5 тыс. дзяцей у лагерах з дзённым знаходжаннем. На базе ўстаноў адукацыі запланаваная праца 260 лагераў», - распавяла яна.
Для дзяцей будуць створаны ўсе ўмовы для цікавага і разнастайнага адпачынку. «Яны змогуць узяць удзел у розных культурна-масавых мерапрыемствах, якія будуць падрыхтаваныя для іх у школах, наведаць установы культуры: кінатэатры, музеі і тэатры, - адзначыла Алеся Васіленка. - Таксама для дзяцей падрыхтуюць экскурсіі. Будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на гарантаванне бяспекі дзяцей. У цікавай форме ім раскажуць, як паводзіць сябе на дарогах, дома, калі застаўся адзін, і як сябе паводзіць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый».
У лагерах з дзённым знаходжаннем юнакі і дзяўчаты не толькі змогуць правесці час з карысцю і даведацца пра нешта новае, але і адпачнуць пасля самай доўгай у годзе чвэрці і з новымі сіламі пачнуць завяршэнне навучальнага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)