У праграме работы павільёна запланаваны прэзентацыі і выставы, прысвечаныя прамысловаму комплексу Магілёўскай вобласці, міжнароднаму маладзёжнаму патрыятычнаму праекту «Дарогамі Памяці і Славы», патрыятычнаму праекту «Свяшчэнныя рэліквіі Вялікай Айчыннай вайны», культурнай і фестывальнай Магілёўшчыне. Напрыклад, будзе працаваць экспазіцыя «Там, дзе Радзіма», прысвечаная рэспубліканскаму святу «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
У перыяд правядзення Дзён Магілёўскай вобласці таксама адбудзецца падпісанне двухбаковых пагадненняў і дагавораў аб супрацоўніцтве. Будзе працаваць экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіянальных майстроў з правядзеннем майстар-класаў па рамёствах. Музычнае афармленне забяспечаць творчыя калектывы рэгіёну. «Акрамя таго, мы хочам гэтымі днямі зрабіць дэгустацыю і пазнаёміць з навінкамі прадуктаў харчавання. У цэлым увесь беларускі павільён у перыяд правядзення выставы будзе напоўнены атмасферай сяброўства і супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй», - сказаў на заканчэнне Руслан Страхар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48