У Беларусі ў бліжэйшыя два гады на змену больш як 900 стацыянарным гандлёвым аб'ектам у сельскай мясцовасці прыйдуць перасовачныя аўтамагазіны. Аб гэтым расказаў намеснік старшыні Праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў, які сёння наведаў справаздачна-выбарны сход Магілёўскага аблспажыўсаюза.

- У планах развіцця ўсёй сістэмы спажывецкай кааперацыі стаіць задача забеспячэння рэнтабельнай работы гандлёвай сеткі, - удакладніў Віктар Аляксандравіч. - Мяркуецца максімальна замясціць гандлёвыя аб'екты, якія абслугоўваюць населеныя пункты з менш за 200 жыхарамі, на перасоўныя аўтамагазіны. Трэба разумець, што там з-за ўзросту адсутнічаюць прыдатныя кадры, а дзе можам набраць прадаўцоў, у іх часта няма нагрузкі з прычыны малой колькасці жыхароў. Усяго ў краіне такіх магазінаў - 1153, але без нагрузкі працуюць 908. Вось іх мы і павінны замяніць на 71 аўтамагазін у бліжэйшыя два гады.


- Акрамя замяшчэння стратнай стацыянарнай гандлёвай сеткі, нам трэба абнавіць 329 дзеючых. Працэнт зносу аўтапарка набліжаецца да 80 працэнтаў, - удакладніў Віктар Каралёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15