Рэспубліканская ўніверсіяда па каратэ пройдзе 6 -7 красавіка ў Магілёве.
Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел студэнты каля 15 ВНУ з усёй Беларусі. Узрост спартсменаў ад 1998 года нараджэння і маладзейшыя.
У праграме спаборніцтваў заяўлены тры дысцыпліны: кумітэ, ката і каманднае ката.
Вагавыя катэгорыі:
для мужчын - 60 кг, 67 кг, 75 кг, 84 кг, больш за 84 кг.
для жанчын - 50 кг, 55 кг, 61 кг, 68 кг, больш за 68 кг.
Дарэчы, турнір будзе праходзіць у «Доме Спорту» па адрасе: пр-т Міра, д. 8.
Час правядзення:
6 красавіка - 10:00-19:00;
7 красавіка - 10:00-17:00.
Цырымонія адкрыцця мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка а 15:00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ