VII Усебеларускі народны сход, які прайшоў у Мінску, пакінуў шмат уражанняў у яго дэлегатаў. Намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Віктар Бубенцоў лічыць, што Беларусь паказала ўсяму свету, што такое сапраўдная дэмакратыя:
- Яшчэ нядаўна многія заходнія краіны спрабавалі вучыць нас дэмакратыі. Але чаму вучыць? Мы бачым, што прыгожыя словы ў многіх дзяржавах часта словамі так і застаюцца. Ні пра якую ўладу народа гаворкі нават блізка не ідзе. А вось Усебеларускі народны сход - гэта ідэальны прыклад (ці, калі хочаце, узор) народаўладдзя. Калі народ вылучае сваіх абраннікаў. А тыя бяруць на сябе адказнасць за будучыню краіны. Ўсе разам. Цяпер асноўная задача - аб гэтым не адзін раз гаварылася падчас пасяджэння - адаптаваць новы прадстаўнічы орган у дзяржаўны побыт, каб ён уліўся ў сістэму дзяржаўнага кіравання, дапоўніў яе. Кожны з дэлегатаў атрымаў магчымасць удзельнічаць у функцыянаванні ўсіх галін улады. Яшчэ - дапамагаць у вырашэнні праблем на месцах. Чым і будзем займацца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:38
29.10.2025 - 09:05
Музычная магія. Міністр культуры расказаў пра сакрэт папулярнасці «Залатога шлягера»
20.10.2025 - 16:28
15.09.2025 - 10:45