Абласны тур рэспубліканскага конкурсу «Каралева студэнцтва Беларусі - 2024» пройдзе 3 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У конкурсе будуць змагацца прадстаўніцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, БДСГА.
Як распавялі арганізатары, сем найлепшых прадстаўніц устаноў вышэйшай адукацыі Магілёўскай вобласці будуць спаборнічаць на адной сцэне і толькі адна найлепшая і найлепшых стане «Каралевай студэнцтва Магілёўшчыны – 2024». Пераможца накіруецца прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе.
«Удзельніцы абласнога тура - найлепшыя прадстаўніцы студэнцкай моладзі Магілёўскай вобласці, - падкрэслілі суразмоўцы. - Гэта дзяўчаты, якія не толькі дабіліся высокіх вынікаў у вучобе, а таксама праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці».
Канкурсанткам неабходна будзе прадставіць сябе і сваю ўстанову вышэйшай адукацыі. Біцца ў конкурсе аратарскага майстэрства, прадэманстраваць творчы нумар, а таксама канцэптуальнае дэфіле.
Судзіць конкурс будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, галоўнага упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўнікі сфер культуры, маладзёжнай палітыкі.
Падтрымаць удзельніц можна будзе ў актавай зале Магілёўскай абласной філармоніі па адрасе: Магілёў, вул. Першамайская, 10.
Пачатак а 14-й гадзіне.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза