RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інструктыўна-метадычная нарада напярэдадні АДІ прайшла ў Магілёўскім аблвыканкаме

Інструктыўна-метадычная нарада напярэдадні адзінага дня інфармавання правяла ў Магілёўскім аблвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка. Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама, прарэктары вышэйшых навучальных устаноў, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя - студэнты ВНУ. У студыях рэгіёнаў - сябры раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

ЕДІ пройдзе ў гэтым месяцы - 16 мая. Асноўнае пытанне прысвечана ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Зусім нядаўна мы сталі ўдзельнікамі гістарычнай падзеі – першага паседжання Усебеларускага народнага сходу, пасля набыцця ім канстытуцыйнага статусу. Сапраўды, яно стала пляцоўкай для вызначэння праграмы будучага развіцця нашай краіны, - адзначыла Кацярына Музычэнка. - Выступленне кіраўніка дзяржавы ўключыла асноўныя раздзелы, якія былі накіраваны на абнаўленне палітычнай сістэмы дзяржавы, абстаноўку ў свеце, вакол краіны, сацыяльна-эканамічнае развіццё за гады суверэнітэту. Пасланне прайшло пад дэвізам - час выбраў нас. І гэта вызначальныя словы для кожнага чалавека».

Па абазначанай тэме выступіў з дакладам рэктар МДУ ім. А.А. Куляшова, старшыня праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Веды», член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Дук.

Падводзячы вынік сустрэчы, Кацярына Музычэнка нагадала ўдзельнікам нарады, што ў тэматыку адзінага дня інфармавання ўключаны блок пытанняў па лініі МНС. Так, у сувязі з пачаткам летніх канікулаў асаблівы акцэнт зроблены на бяспецы дзяцей. Для разгляду гэтых пытанняў на месцах рэкамендавана далучаць супрацоўнікаў гарадскіх і раённых аддзелаў МНС. Актуальнай застаецца і тэма пажарнай бяспекі - за 4 месяцы ў рэгіёне адбылося 263 пажары, на якіх загінулі 28 чалавек і 31 - пацярпелі, у іх ліку - дзеці.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая