RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве 17 мая праходзіць збор «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь»

У мерапрыемстве бяруць удзел міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, а таксама прадстаўнікі Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, МУС. Збор праходзіць ужо дзясяты раз.

Мэта збору - павысіць узровень падрыхтоўкі кіруючага складу абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, іх намеснікаў, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны, ваенных камісараў абласцей у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў (сіл) у сучасных узброеных канфліктах.

Размова будзе ісці аб асноўных тэндэнцыях развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол Рэспублікі Беларусь у кантэксце яе ўплыву на стан нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы, парадку фарміравання народнага апалчэння. Яшчэ адно пытанне - прымяненне беспілотных лятальных апаратаў розных тыпаў і барацьба з імі.
 
У праграме збору - урачыстае адкрыццё абласнога зборнага пункта ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці.

На практычных занятках службовых асоб выканкамаў азнаёмяць з методыкай падрыхтоўкі камандзіраў атрадаў народнага апалчэння і іх намеснікаў да выканання задач па прызначэнні, у тым ліку пройдзе трэніроўка прымянення зброі пры прадухіленні і спыненні правапарушэнняў, будзе паказаны парадак аказання даўрачэбнай дапамогі. Таксама будуць прадэманстраваны асноўныя і перспектыўныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія стаяць на ўзбраенні воінскіх часцей інжынерных войскаў, падраздзяленняў беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл, воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, тэхнікі дарожна-рамонтных будаўнічых упраўленняў, якая выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі населеных пунктаў да абароны.

У адным з сельсаветаў Магілёўскага раёна пройдзе паказны занятак на тэму «Дзеянні добраахвотнікаў атрада народнага апалчэння па прадухіленні і спыненні правапарушэнняў». Таксама будуць прадэманстраваны дзеянні сіл тэрытарыяльнай абароны па ахове і абароне аэрапорта.

У праграме мерапрыемства таксама практычныя стрэльбы з розных узораў стралковай зброі, трэнажора для падрыхтоўкі стралкоў-зенітчыкаў, кіданне вучэбна-імітацыйных ручных гранат. Пройдуць каманднае і асабістае першынство па стральбе з пісталета і практычны занятак на трэнажорах сельскагаспадарчай тэхнікі.

Удзельнікі мерапрыемства ўскладуць кветкі і вянкі да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».

Фіналам збору стане падвядзенне вынікаў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая