Беларуская спартсменка Наталля Варакіна перамагла на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па барацьбе 2024 года, які праходзіць у Баку.
Спартсменка з Быхава заваявала залаты медаль у вагавой катэгорыі да 50 кг. Напярэдадні беларуска перамагла славачку Крысціну Басіч, Шахану Назараву з Азербайджана і румынку Ану Марыю Пірву, а сёння ў фінальным паядынку нанесла паражэнне Зехрэ Дэмірхан з Турцыі. Раней у сваёй кар'еры Наталля Варакіна станавілася бронзавым прызёрам Летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, а таксама сярэбранай медалісткай II Гульняў краін СНД.
Гэта ўзнагарода вышэйшай пробы стала для беларускай каманды першай на кантынентальным форуме і другой у суме - напярэдадні серабро ў катэгорыі да 97 кг у прадстаўнікоў грэка-рымскага стылю выйграў Абубакар Хаслаханаў. Таксама ў чацвер за медаль маладзёжнага ЧЕ змагалася наша Аляксандра Булава, але ў паядынку за бронзу ў вазе да 55 кг беларуска ўступіла Анастасіі Яндушкінай з Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве
24.06.2024 - 17:34
20.06.2024 - 09:48
Алеся Гетманава заваявала золата Гульняў БРІКС у жаночай барацьбе
17.06.2024 - 11:12