Перамогу ў намінацыі «Журналіст рэгіянальнага тэлебачання» ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» атрымала рэдактар аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Віталіна Петрусевіч.

Што асабліва прыемна, узнагароду яна атрымала з рук старшыні праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэя Крывашэева:
- Рэгіянальныя тэлевізіёншчыкі - плоць і кроў нацыянальнай журналістыкі, глыбіня і размах медыяландшафту, невычэрпная крыніца талентаў для рэспубліканскіх і міжнародных тэлеканалаў. Але самае галоўнае ў гэтай намінацыі і ўвогуле – наша любімая Беларусь на рэгіёны не дзеліцца, наша вялікая краіна з іх складаецца. Шчыра ў гэтым упэўнены.


Пераможца намінацыі Віталіна Петрусевіч расказала пра свой шлях на тэлебачанне:
- Мой шлях у гэтай нялёгкай сферы пачаўся роўна два гады таму. Роўна такая ж пятніца, мае калегі з'яжджалі ў Мінск забіраць свае «Тэлевяршыні». І вось на гэтай сцэне стаю я. Упэўнена, што гэта агульная ўзнагарода, бо тэлерадыёкампанія «Магілёў» тады паверыла ў мяне. Мяне ўзялі без досведу працы, без профільнай адукацыі. І вось што атрымалася. У рэгіёнах ёсць усё, каб стаць вядомым, прафесійным журналістам. Дарогу здужае ідучы, і тады нават Прэзідэнт будзе глядзець вашыя праграмы, як гэта высветлілася ў аўторак на медыяфоруме. Дзякуй за ўзнагароду.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі