У Магілёўскай вобласці выбралі лепшых супрацоўнікаў АМАП і ППСМ. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Сёння ў абласным цэнтры прайшоў першы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства на прыз С.І.Васілеўскага сярод праваахоўнікаў патрульна-паставой службы і атрада міліцыі асаблівага прызначэння органаў унутраных спраў.
У час конкурсу прафмайстэрства ацэньваліся як веды тэорыі, так і практычныя ўменні і навыкі ўдзельнікаў. Пасля іспыту па страявой падрыхтоўцы супрацоўнікі дэманстравалі трапнасць і хуткасць у валоданні табельнай зброяй, уменні прымяняць баявыя прыёмы барацьбы і аказваць першую дапамогу пацярпелым. Падчас спартовага этапу міліцыянты дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку падчас выканання сілавых практыкаваннях на брусах і бегу.
Па выніках абласнога этапа агляду-конкурсу лепшым сярод байцоў АМАП вобласці аказаўся малодшы лейтэнант міліцыі Біслан Магамадаў. Другое месца ў прапаршчыка міліцыі Андрэя Качанава. На трэцім - капітан міліцыі Яўген Рэнц. Сярод супрацоўнікаў падраздзяленняў патрульна-паставой службы міліцыі ў асабістым першынстве лепшыя вынікі паказалі прадстаўнікі батальёна ППСМ УУС. Першае месца ў прапаршчыка міліцыі Вячаслава Мальцава. На другім - прапаршчык міліцыі Аляксандр Лёгкі. Замкнуў тройку лідэраў малодшы сяржант міліцыі Аляксей Левычанкаў.
На падвядзенні вынікаў спаборніцкага дня прысутнічаў намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Артур Шахлай. Ён павіншаваў пераможцаў з заслужанымі ўзнагародамі.
Праваахоўнікі, якія атрымалі перамогу ў абласным этапе, будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13