Магілёўскі ЦАР выйшаў у плей-оф розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе, які праходзіць у партугальскім Назары.
У заключным матчы папярэдняга этапа чэмпіёны Беларусі адолелі італьянскі клуб «Катанія» з вынікам 3:2. Мячы ў пераможцаў забілі Ягор Мурашка, Юрый Пятроўскі і Ягор Гардзецкі. Да гэтага падапечныя Вадзіма Бокача абгулялі ізраільскі «Рош Хайін» і партугальскі ГРАП, заняўшы першае месца ў групе Н. Выніковае становішча: ЦАР - 7 ачкоў, «Катанія» - 5, «Рош Хайін» - 3, ГРАП - 0.
Наступны сапернік магіляўчан стане вядомы пасля сённяшніх паядынкаў першага раунда плэй-оф. Пераможца і прызёры Кубка чэмпіёнаў вызначацца 16 чэрвеня.
Гэты турнір праводзіцца з 2013 года. У мінулым сезоне яго выйграў ізраільскі «Кфар Кассем», які перамог у фінале італьянскую «Пізу». Больш за ўсіх уладальнікам Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе станавіўся «Крышталь» з Санкт-Пецярбурга, у якога чатыры трафеі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ