Электронны кірмаш вакансій пройдзе 27 чэрвеня ў Магілёве, паведамілі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога выканаўчага камітэта.
Кірмаш будзе арганізаваны з 10.00 да 12.00 на сайце e-vacancy.by - інтэрнэт-пляцоўцы, якая дасць магчымасць актыўнага дыялога ў рэжыме анлайн з наймальнікамі абласнога цэнтра. Суіскальнікі атрымаюць доступ да актуальных вакансіяў, які захаваецца і пасля завяршэння мерапрыемства. Жадаючыя змогуць не толькі даць сваё рэзюмэ, але і задаць пытанні, якія іх цікавяць.
Ва ўпраўленні адзначылі, што фармат электронных кірмашоў вакансій шмат у чым спрашчае працэс пошуку працы, бо скарыстацца такім варыянтам можна не выходзячы з дому.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады