Заслужаныя авацыі сарвалі сёння юныя беларускія грацыі, якія сталі лепшымі ў групавым мнагаборстве ў мастацкай гімнастыцы VIII Гульняў «Дзеці Азіі», якія праходзяць у Якуцку. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Нашы дзяўчаты, у ліку якіх магіляўчанка Ясенія Парэцкая, а таксама яе калегі па камандзе Каміла Баранава, Юлія Дружыніна, Аляксандра Курак, Арыяна Пархачова, Анастасія Жукавец выканалі практыкаванні з пяццю абручамі, а таксама булавамі і атрымалі ад суддзяў у суме – 6. Другое месца з адставаннем у 1,5 бала занялі гімнасткі Сібірскай федэральнай акругі, іх вынік склаў - 62.050, бронзавымі прызёрамі сталі прадстаўніцы Уральскай федэральнай акругі, якія набралі 59.200 балаў.
Таксама ў гэты дзень беларускіх балельшчыкаў парадавалі плыўцы, таксама ўзяўшы адно золата, чатыры срэбры і адну бронзу. Яшчэ адно золата і адна бронза - на рахунку беларускіх спартсменаў па настольным тэнісе і адна бронза - у тхэквандыстаў. Усяго за трэці дзень спаборніцтваў спартсмены прынеслі ў скарбонку беларускай зборнай дзесяць медалёў.
У суботу на Гульнях «Дзеці Азіі» беларускія атлеты прымуць удзел у розыгрышы медалёў у плаванні, мастацкай гімнастыцы, барацьбе і настольным тэнісе.
Юлія Таранава, фота НАК
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06