Госці рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў» па шляху да поля, дзе размяшчаюцца сцэны і кірмашы, наведваюць музей у мясцовай школе. У гэтым годзе тут адкрылася новая экспазіцыя, прысвечаная 15-гадоваму юбілею свята «Купалле». Асаблівую цікавасць у гасцей выклікае клас у гістарычным драўляным будынку старой школы, у якім вучыўся Прэзідэнт.

Сярод гасцей і 83-гадовая Тамара Іванаўна Салаўёва. Жанчына ў маладосці працавала ў школе лабаранткай. Гаворыць, прыязджае з задавальненнем на малую радзіму разам з дачкой:
- Я родам з суседняй вёскі Падкняжанне. Калі прыязджаю ў родныя мясціны, становіцца на душы лёгка. Гэты фестываль для ўсіх, хто любіць сваю зямлю, традыцыі, фальклор.
Дачка Тамары Іванаўны Алена Рэбека прызнаецца, што планы ў іх - гуляць да самага феерверка:
- Прыязджаем не ў першы раз, а ў музей патрапілі ўпершыню. Вельмі цікава. Успамінаеш, якая была школьная форма ў савецкіх школьнікаў. Канешне, вельмі важна паглядзець усё, што звязана з нашым Прэзідэнтам. На гэтым свяце асаблівая атмасфера - тут усе свае.

Паліна Тарасевіч з сынам Філіпам прыязджаюць у Александрыю з Віцебска восьмы раз, цяпер разам са сваякамі:
- Гэта сапраўднае свята! Цікава глядзець на выставе, як усё пачыналася. Купляем сувеніры, удзельнічаем у конкурсах. Усім рэкламуем фестываль, прывезлі з сабой новых гасцей!







Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42